Катея
Не стоит ловить в клетку ветер.

Я люблю гэты горад уначы, калі цемру рвуць ліхтары, калі новым здаецца ўсё – нават тыя вуліцы і двары, па якіх ты заўжды крочыш днём. Ты маўчыш – ён у адказ маўчыць. Дождж-мастак расфарбоўвае свет – парасонавы колер наўкол. Ты праходзіш праз плошчу, вітаеш касцёл, і здаецца, што ўжо не адзін зноў вяртаешся на праспект. Ты блукаеш у Траецкім, вандруеш праз час, ты спрабуешь паветра і кроплі на смак, адчуваючы, як гэты горад усміхаецца ў адказ.

@темы: Мир сквозь объектив, Города и сказки, Мое настроение, Реальный мир, Творчество